Мокры сьнег і галалёдзіца.
Як зашклёны тратуар.
Гнуцца дрэвы перадрогшыя,
Вее сіверам у твар!
– Што, бабулька, сьлёзы выцерла?
– Вам ня плакаць маладым... –
Пэўна ў вочы яе слабыя
Залятае сьнег ці дым.
– Пад астрога сьцены лютыя
Хлеба ў торбе прынясла,
Толькі стража вось астрожная
Перадачы не ўзяла.
Сын жа быў сям'і апораю
I кармільцам быў адзін,
Працаваць хадзіў на фабрыку.
Дзе ж цяпер кармілец – сын?
Добра помню: ноччу цёмнаю
Закавалі, павялі...
Думы, думы неспакойныя,
Быццам хвалі, паплылі.
I ліліся сьлёзы горкія
Пад астрогам пад глухім.
РС…, СЏРє сёньня Сћ галалёдзіцу
Б'ецца ў вочы сьнег і дым!