Вугля кінь у горны!
I парыў сілы, бунтарны і сьвежы,
Ў нашых жылах, зь песьняй звонячы, хай б'ецца.
Агонь запалілі мы поўначчу чорнай, –
Да штурму гартуйце жалеза і сэрца!
Песень кінь у горны!
Трэба і іх напаліць дачырвона,
Каб вораг ня мог іх таптаць больш нагамі,
Каб, ударыўшы словам гартоўным,
Адказваў полымем камень.
Путаў кінь у горны!
Мы іх ударамі молата скрышым.
Толькі молатам лепшая доля куецца.
Агонь запалілі мы поўначчу чорнай, –
Да штурму гартуйце жалеза і сэрца!