Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ПРОВАДЫ

Вечар над вёскаю шэры,

   Цені ў зялёным лісьці.

   – Мама, пара ўжо вячэраць,

   Трэба ў дарогу ісьці.


Хлеба паклала кавалак,

   Грош яму з хусткі дала...

   Хоць і старэнькаю стала,

   Выйшла праводзіць зь сяла.


– Можа, сустрэнешся з братам,

   Ён – на другой старане,

   Служыць ён вольным салдатам, –

   Роўныя вы у мяне.


Пэўна, яго ты спаткаеш...

   Ну, ужо, сынку, бывай!

   Можа, пазнаць не пазнаеш,

   Помні, ў сваіх не страляй.


Вечар над вёскаю шэры,

   Вечар з асеньняй імглой.

   Стыне самотна вячэра

   Ў хаце батрачкі старой.


1936  М. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 28.06.2011