Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЖНІВОМ

Гарачыня ў полі, а пад сярпом

Зьвініць залацістая ніва аўсом.

– Сын мой даўно ў Цытадэлі сядзіць.

Хачу на астрожны сухар зарабіць...

– А мой – недзе сёньня батрачыць пайшоў...

– А мой – на Лукішках магілу знайшоў...

Сьлёзы зьвіняць пад гарачым сярпом.

Постацьцю панскі брыдзе аканом.

На міг жнеяў сьцішыліся галасы.

Толькі зьвіняць залатыя аўсы...

Усё пра цяжкое жыцьцё, пра астрог,

Пра каляіны этапных дарог.


1936  М. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 28.06.2011