Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Загараліся шляхі зорныя –

     Зоры зорныя над паласой;

Пазьбіраліся думы чорныя –

     Хмары чорныя над галавой.


Зажурыліся вочы сінія

     Непагодаю, быццам на дождж.

Савой – птушкаю цемнакрылаю

     Прыляцела зь лясоў ціха ноч.


Дзе палотнамі саматканымі

     Поле сьцелецца ў даль за ракой,

Там пайшлі сыны з партызанамі

     Ў партызанскі паход грамадой.


Ці пакрыецца неба хмарамі,

     Ці затлее зарою усход,

Ці глядзіць да дня ноч пажарамі

     На раку, на высокі чарот, –


Ўсё старэнькая маці моліцца

     За дзяцей, партызанаў сваіх...

Між паўночных зор месяц коціцца

     Па дарогах паднебных глухіх.


1936  М. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 28.06.2011