Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Ліхтары

              над вадою навісьлі.

Іх сарвала паводкай і ўдаль панясло,

Іх рыбацкае крышыць вясло.

Дрэмле чуйна Варшава і Вісла.


Часам месяц, бяздомны бадзяга,

Забярэцца на стрэхі дзіравыя хмар.

Б'ецца мяккімі крыламі

                                       вецер у твар.

Дрэмле чуйна Макотаў і Прага.

Палітвязьні на вуліцу

                                    выйшлі...

Не падняць разьвітаньнем

                                             мазольнай рукі –


Тугаскутыя...

Крокі вартаўнікоў

                                і штыкі...

Хутка дзень загарыцца над Віслай!


1936  М. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 28.06.2011