Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ТКАЛА Я, ТКАЛА ПАЛОТНЫ

Ткала я, ткала палотны

Цэлыя ночы і дні,

Ткала я ў роднай матулі

Зь лёну свае васьмярні...

Замуж за Кліма пайшла я.

Вечная ў хаце бяда –

Ніва як палец вузкая,

Ў хлебе цьвіла лебяда.

Перш прадала я настольнік,

Помню, купілі паны

Губку апошнюю лёну,

Потым збыла дываны.

Сына ў няволю забралі...

Доўгі астрожныя дні,

Трэба паслаць яму хлеба, –

I прадаю васьмярні.

Помню, ня раз ён казаў мне:

– Прыйдуць другія часы,

Бурна ўскалышуцца морам

Нашых жытоў каласы.

Хутка, матуля, ня будзем

Гнуцца ў паноў за сярпом,

Ясную долю здабудзем,

Лепшым жыцьцём зажывём...

Сына я вырву з астрога!

Гэй жа, паненкі, паны!

Можа, апошнія купіць

Хто з вас мае васьмярні?


1936  Рњ. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 28.06.2011