Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВІЛЬНЯ

Сівая хмара сьцерла сонца,

Вясеньні першы дождж заплакаў.

Па чарапіцы і па гонце

Разьліўся вечар сінім лакам.

I ноч прыйшла з прадмесьця вуліц,

Палезла на званіцы, вышкі.

Сабакам чорным вецер скуліць

Пад шэрым мурам, пад Лукішскім.

Гараць агні ў вялікіх вокнах,

I крык газэтчыкаў, рэклямы,

Ды на вясеньнім бруку мокнуць

Ад ліхтароў жывыя плямы.

А на пліце цяжкой, бэтоннай

Дождж гразьзю прозьвішчы заплёскаў, –

Баладу віселіц сьцюдзёных

Гаворыць зь ветрам Каліноўскі.

Мо' расказаць табе пра нашы

Пра барыкады і удары?

Пра тых байцоў, што палі ў маршы,

Мо' расказаць табе, таварыш?

Мо' расказаць табе пра заўтра,

Пра песьні-сны, што ў нашых казках?..

Цішэй, ідзе бульварам варта,

I блудзіць дождж па бруку гразкім,

А дрэвы нешта мне гавораць...

Увесь пакрыт я мокрым сьнегам...

Ну дзе ж сягоньня, родны горад,

Мяне прытуліш без начлегу?


1936  Рњ. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 28.06.2011