Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НАД ВАЗЁРАМІ

Хмары, а сонца ў іх гразкім балоце

плямамі месіць дарог каляіны.

Торба, сухар абгрызены ветрам, –

торбу на плечы батрак перакінуў.

Ідуць...

            Адзін – з хаты батрацкай, дзіравай;

другі – з-над вазёр неспакойных,

                                                        бурлівых...

Дарога – шырокі ручнік саматканы,

накінены сьвятам вясеньнім на нівы.

– А то мо' служыў пастухом ці

                                                   паробкам?..

Маўчыць... толькі зрок блудзіць

                                                      межамі, полем.

Вецер тармосіць падзёртай сярмягай...

Думы, як хмары, плывуць мімаволі...

– Так. Жыцьцё наша –

                                      жыцьцё-паняверка.

Вечна мазоль на руках, а бяз хлеба...

Толькі глядзяць вочы з голаду сьмела

шырэй як панскае поле, як неба...

– Сам ты здалёку?..

                                 з-над Нарачы, кажаш?..

Толькі дарога, і хмары, і вецер,

ды ў грудзёх сэрца – белая кагарка –

звонка гарачымі крыльлямі б'ецца...

– З-над Нарачы, Мястра, з-над сініх

                                                            вазёр.

(Вецер ў сярмязе падзёртай ублытаўся).

Што чуваць – раскажы?..

                                          Я ня шпіцаль, а свой...

От прыйшлося да слоў – папытаўся.

Чулі і мы, брат, пра вашы вазёры, –

(цягнецца вырай крыклівым шнурам) –

чулі і ведаем, прыйдуць яшчэ,

ўдараць у бераг ня гэткія буры...

Сонца дарогай

                          пайшло

                                       за ўзгоркі.

Плачуць і ныюць калёсы абозаў.

А дзень, зачапіўшыся рыжай чупрынай,

доўга вісеў,

                    паміраў

                                 на бярозах.


14.XI.1936.  М. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 28.06.2011