Акварэлі разьліла
РІСЏСЃРЅР°
на полі:
зелень ніў і пазалоту, бель і сінь.
Вецер, вецер, і ты фарбаў сваю долю,
цені хмараў зь перазвонамі раскінь.
Акварэлі разьліла
РІСЏСЃРЅР°
на полі,
спатыкаўшыся на межах мімаволі...
I на вёскі
на загоны
рана, рана,
распусьціўшы зару-косы па імгле,
зорным шляхам, у кашулі саматканай,
прынясла нямала песьняў ў падале;
спатыкнуўшыся на межах мімаволі,
іх рассыпала, расьсеяла на полі.