Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Падымалася зара ды а паўночы,

у расе сьцюдзёнай мыла свае вочы;


і пайшла яна барознамі ды боса,

праз пакосы распусьціўшы свае косы.


Падымалася зара ды у завеі.

Выйшлі ў поле нашы хлопцы, нашы жнеі.


I затлелі муры шэрыя і стрэхі

цёмнай ноччу ў бездарожжа, нібы вехі.


Падымалася зара, зьбірала росы,

абвязаўшы хусткай – макам свае косы.


16.XI.1936.  М. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 28.06.2011