Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

У ЗАВЕЮ

Вязень

памёр малады,

на вастрожным шпітальным дварэ.

Плакаў дзень шэры

белымі ком'ямі сьнегу...

Плакаў і вецер

                        паўночны між крат

на дроце калючым.


Ліст яму з дому прыйшоў.

Пішуць – хутчэй адпішы,

Літары коса, няроўна...

Пэўна пісаны рукою працоўнай,

рукой ад плуга і касы.


Лісту таго не чыталі яму,

Плакаў дзень шэры

белымі ком'ямі сьнегу...

I на вастрожным шпітальным дварэ,

на дроце калючым,

плакаў і вецер паўночны

звонка,

            балюча.


1935  М. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 28.06.2011