Вяртаюцца зноў птушкі.
Іх серабрацца крылы,
Абмытыя вятрамі
I водбліскам зарніц.
Як доўга мы пра сонца,
Зьняволеныя, сьнілі,
Чакаючы вясновых
Грымот і бліскавіц!
I вось яно ўзыходзіць
Па-над зямлёй вялікай,
Над нашымі надзеямі,
Над лесам нашых рук.
Праменьні, быццам стрэлы,
Ўвысь пасылае Ніка.
Вы чуеце, зьвініць як
Яе пявучы лук?!