Адлігі шызы вецер кружыць,
Гне вішнякі
I з лазьнякоў страсае ў лужы
Густы блакіт.
Усюды цёплых кропляў поўна.
Плывуць з акон.
Мо' нехта дні былыя ўспомніць
Пад весьні звон.
Але мяне хвалюе радасьць,
Што я дамоў
Да родных ніў і палісадаў
Вясной прыйшоў,
Дзе можна сэрца супакоіць
Пад шум бяроз,
Дзе песьні зноў мае напоіць
Блакіт нябёс.