Вы пытаецеся, што я патрафлю рабіць,
Калі ня ўмею стаяць на галаве,
Забаўляць і сьмяшыць публіку,
Хадзіць па канаце пад купалам цырка,
Прыкідвацца, што ня бачу
Злачынства і подласьці?
Выбачайце, што вас патурбаваў,
Я – чалавек, які толькі ўмее
З грудкі зямлі здабываць хлеб,
З сэрца свайго – песьні.