Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ШЛЯХІ ІГНАТА БУЙНІЦКАГА

Па пясчаных дарогах, па гразкіх дарогах,

Па дарогах, якім канца не відаць...

Зьверху хмараў чароды.

Зьнізу – хвалі разлогаў.

Зьверху хвошча вада.

Зьнізу плешча вада.


На палёх ялянцу гатычныя вежы.

Верх фургона дарэмна ловіць зару...

О, якая туга, якое бязьмежжа,

О, які нязнаны твой шлях, Беларусь!


Пан каморнік! Куды?

Каму гэта трэба?

Што звычайным хлопам гэтых краёў,

Ім, якія жывуць безь імя і неба, –

Тыя песьні твае, тое слова тваё?!


Што ім тая забытая дзіўная вера?

Лепш бы ты, як раней, межаваў палі

І стараўся даць ім – судом і мерай –

Хоць валоку якую панскай зямлі.


Што ім іхні лёс,

Вялікі й суровы?

Што ім, – мо ўжо адкажаш нарэшце ты, –

Да загнанай, забітай, задушанай мовы,

Іх вялікасьць першы вандроўны артыст?..


Але што гэта я?

Ёсьць сьвятло і цені.

Гэта вечна.

І вечны няроўны бой,

І таму сэрцам плачу, ўстаю на калені

Перад раньняй, сьвятою магілай тваёй.


Яснай месячнай ноччу ці днём журботным

Сьвеціць дальнім нашчадкам яна, як маяк,

І таму, чым мужней, неразумней, самотней,

Тым ясьней, тым велічней слава твая.


І гарэць той славе, нятленнай, шырокай

Да апошніх, бязьведамных нашых вякоў

За адну тваю спробу замест валокі

Мову людзям вярнуць і зямлю бацькоў.


Слава Першых, якія сабой заплацілі

За айчыну і слова, племя і род

І душу аддалі, каб яна ажывіла

Мёртвы гліны камяк:

Свой родны народ.


22.IX.1967. Менск.  РЈ. Караткевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 10.07.2009