Агрубелі пальцы рук,
Працадзілася празь іх
Столькі сонца, зор, вятроў,
Хмар асеньніх, веснавых,
Столькі крыўды, дружбы, ласк,
Сьмеху, сьлёзаў і дабра,
Рознай дробязі ў жыцьці –
Медзякоў і серабра, –
Што сягоньня ледзь пачуў
Я, прыпаўшы да зямлі,
Як абмытыя расой
Травы буйна прарасьлі;
Што сягоньня ледзь пазнаў,
Ледзь адрозьніў, між другіх,
Пры сустрэчы уначы
Прывітаньне рук тваіх.