Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДАЛЁКІ СЬНЕГ

Зноў снег. Ён мне прыпамінае

Чамусьці дальніх санак бег,

Дарогу без канца, бяз краю,

Сяло, забытае ля гаю,

I іншы сьнег, далёкі сьнег.


Хай ён растаў і ручаямі

Хай з жаўрукамі празьвінеў,

Даўно з туманамі, зь вятрамі

Над маладосьцю праляцеў, –


Але я помню ранак зімні:

Вятры за шыбамі гудуць,

У хаце ад лучыны дымна

I, як на змену пеўні ў прыўне

Неўціхамірныя пяюць.


Вярнуўся, чую, дзед з прысадаў, –

Хадзіў са стрэльбай паляваць.

– Сьнег выпаў, – кажа, – ні прынады,

Ні сьледу ў полі не відаць.


Сьнег выпаў нечаканы, добры.

З вадой і зь сьнегам маладым

Прынесла маці ў хату вёдры.

I, дзеці, мы са сьмехам шчодрым

Хутчэй на вуліцу ляцім.


Ляцім заснуўшымі садамі,

Каля аб'інеўшых платоў,

Ляцім, каб босымі нагамі

Там напятляць сваіх сьлядоў.


А потым, калі шум-трывогу

Бацькі падымуць, грамадой

Бяжым назад мы да парогу

І доўга, доўга грэем ногі

На печы згорбленай, старой.


Відаць, было дзён мала сьветлых

Пад засеньню вясковых стрэх,

Калі застаўся толькі гэты

Далёкі, ва ўспамінах, сьнег.


1953  М. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 14.07.2011