Вясной са мною дамоў
Вяртаюцца птушкі ізноў.
I кожная зь іх пакрысе
Што-небудзь з сабою нясе.
Жаўрук – звон бурлівых крыніц,
А жораў – цяпло зараніц,
А шпак – яравую сяўбу,
А ластаўка – ліст на вярбу.
Вяртаюцца птушкі дамоў.
Як радасна чуць іх ізноў!
– А ты што, – пытаюць мяне, –
Радзіме прынёс і вясьне?!