Скажы, дзяўчына, на маёй радзіме,
Калі б я прадчасна загінуў,
Што патануў, змагаючыся, і на дно
Пайшоў, як карабель, поўны скарбаў.
К. I. Галчынскі
Гальфстрым!
Я нават чую яго подых
Гарачы, неспакойны, ад якога
Аж застагналі рэі парахода
З трывогай.
Я не пасьпеў закрыць ілюмінатар,
Як шторм запеніўся з усіх старон.
Бурліць пад намі акіяна кратэр,
Грыміць над намі хмар хаўтурны звон.
Гальфстрым!
Гальфстрым!
Яшчэ ня ўсё радзіме
Я перадаў, а ты за мною крочыш.
Няўжо апошняй песьні не дасі мне
Дакончыць?!