Ходзіць бабка лесам-гаем,
У хусьціначку зьбірае:
Даланясты ліст кляновы –
Хлеб на ім пячы жытнёвы,
А дубовы ліст – для бочкі,
Каб хрумсьцелі агурочкі,
А бабоўнік кучаравы –
Каб ня страціць смак да стравы,
Ліст малінавы – для чаю,
Што ад кашлю памагае,
Жменьку ядлаўцовых ягад –
Для лячэбных кропель – брагі
Ад дакучлівай ламоты,
Рознай там непамыслоты...
Ачаплялася лістамі,
Ягаднікамі, імхамі,
Што, як сядзе ў цень мурожны,
I вавёрка не адрозьніць:
Ці то бабка каля сьцежкі,
Ці пянёк, ці сыраежка?