Калі вялікі чарадзей
З праменьняў сонца, зораў весьніх,
Каб жыць жылося весялей,
Стварыў для кожнай птушкі песьню,
Зьляцеўшыся з усіх старон,
Крылатыя іх разабралі
I кукаваньне, сьвіст і звон
Панесьлі, радасныя, ўдалі.
Адзін спазьніўся той парой
Дзюбаты дзяцел. Затрымаўся,
Чуваць, на хрэсьбінах з кумой,
Таму бязь песьні і астаўся.
Напэўна, нехта ўзяў яе
Сабе ў запас, а хто – ня знае,
Хоць цэлы век свой дзюбай б'е –
У дрэва кожнага пытае.