Думаў, што жыцьцё падобна да скарбонкі,
Да мядзьведзіцы глінянай, у якую
Дзеці кідаюць мядзяныя капейкі,
Каб за іх купіць дарунак імянінны.
I я кідаў, толькі дні заместа грошаў.
Сёньня хворая ты. Я хацеў прынесьці
Свае годы замест кветак ці лякарства,
Ды ў мядзьведзіцы разьбітай не знайшоў іх.