Першай прачнулася вярба –
Руплівая маладзіца,
Пачуўшы, як верхаводка
Казыча ногі.
Верхаводка,
Абліскавічаная бліскавіцай,
Агромленая
Громам крутарогім.
Расплюшчыла свае вочы –
Коцікі шэрыя –
I ўбачыла жаўрукоў,
Што зьвінелі над берагам.
Перш хацела з навіной гэтай
Бегчы да сонных
Кучаравых бяроз,
Да рабін і асін на адхонах;
Але покуль касу расчасала
Крыгай – грэбенем срэбным
I ўпрыгожыла плечы
Хусткай – золакам зрэбным, –
Верхаводка паднялася
Па калені,
РїР° РїРѕСЏСЃ.
Толькі крыкнуць сяброўкам
Змагла на ўвесь голас:
– Вясна!