Выйшаў бусел пагуляць.
Зьеў рапухаў дваццаць пяць.
Дваццаць пяць ці дваццаць шэсьць?
Зьбіўся зь ліку і ня есьць.
На адной прыстаў назе
I на пальцах лік вядзе.
Ды як зьлічыш? У яго
Восем пальцаў усяго.
Вёў ён лік і так і сяк,
Потым вырашыў, басяк,
Да рапух пайсьці спытаць:
– Дваццаць шэсьць ці дваццаць пяць?
Толькі штось рапухі ўсе
Пахаваліся ў лазе.
Скуль ім знаць – чаго ізноў
Бусел з клёкатам ішоў.