Дарога –
Шэрая бясконцая нітка
З вузламі памяці.
З гэтай ніткі маці
На прызьбе старой хаты
Вяжа і вяжа сустрэчы
I радуецца,
Калі скрыпнуць весьніцы,
Калі пачуе знаёмыя крокі,
Калі зможа хоць на хвіліну
Адкласьці пруткі
I прынесьці на стол пачастунак:
Збан жывой вады – квасу
I толькі што выцягнуты зь печы
Хлеб –
акраец жнівеньскага сонца.