Доўга надрывотні
Дыхаю водарам
Смалы, кары, апілак, трэсак.
У любое надвор'е
Я чую тут
Гул адшумеўшых дрэў,
Зязюль кукаваньні, буркат галубоў
I заглыбляюся ў такія нэтры,
Адкуль вяртае мяне толькі голас:
– Дзе ты прапаў?
Мяне па сьмерць лепш пасылаць,
Рђ РЅРµ РїР° РґСЂРѕРІС‹,
Калі чакаеце,
Каб закіпела бульба.