Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДАРОГАЮ ЗАРЫ

Дарогаю зары

Вяртаюся ізноў

У пераклік зязюль,

У перасьвіст шпакоў,

У перашум і звон

Разбуджаных крыніц,

У зеляніну дрэў,

У водар медуніц.


Як быццам нешта я

Тут некалі забыў,

Ці песьні не дапеў,

Ці мары не дасьніў,

Ці спадзяюся, што

Чакае хтось мяне,

Як некалі чакаў

У роднай старане.


Ды сёньня мушу ўсім

Напамінаць ізноў:

Сям'і птушынай, што

Я – зь іх былых сяброў,

Крыніцам, што ў мяне

Іх кроў зьвініць, бруіць,

А дрэвам і траве,

Што мне безь іх ня жыць.


1971  Рњ. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 02.08.2011