Быццам шорах на печы.
Няўжо стары кот не заснуў?
Нейкі сьцішаны піск.
Знаць, камар адсырэлую
Скрыпку наладжвае.
Нехта засланкай бразнуў.
Можа, гэта прачнулася маці?
Зазьвінела вядро.
Пэўна, бацька пайшоў па ваду.
Прыслухоўваюся
Да цішыні пустой хаты...
Што ж ты, пількаўскі вецер,
Так зводзіш мяне!