Дзявочы голас зьвініць над полем
I маладосьцю і свавольлем;
Зьвініць і заклікам, і каханьнем,
I шчасьця зманлівым абяцаньнем.
Стаю і бачу перад сабою
У зелянеючым полі весьнім
Цябе, ахопленую зарою,
Вычараваную рэхам песьні.
На'т не дзіўлюся, што не кранула
Цябе мінулае ліхалецьце.
Бо ты, як песьня зь вясновым гулам,
Што над зямлёю калыша вецер.