Аб нашых стрэчах да зары
Ўсе знаюць: ночка-змоўшчыца
I зоры, што ў крутым віры
Крынічанькі палошчуцца,
Цяністы сад за хатаю,
Дарога ў полі жытняя,
Трава ў лугу прымятая,
Ад рос густых абітая.
Таму хаваць няма чаго
Свайго нам шчасьця зь бедамі,
Калі аб ім ужо кругом
I вераб'і ўсе ведаюць.