Раней ніякі дождж
Цябе ня мог спыніць:
Ні той, што зіхацеў
Сярпамі бліскавіц,
Ні той, штод рэвы гнуў
I грэблі размываў,
Ні той, што да касьцей,
Да сэрца прабіраў.
Чаму ж сягоньня ты
Забыла, не прыйшла
На мейсца нашых стрэч –
На ўскраіну сяла?
Няўжо асеньні дождж,
Які ледзь-ледзь імжыў,
Мацьнейшы быў за ўсе
Ранейшыя дажджы?