Даўно – яшчэ ў юнацтве –
Дамовіліся з доляй
Сустрэцца на дарозе,
Што пралягае ў полі.
Каторы раз іду я
Мясьцінай запаветнай
Празь перазвон птушыны,
Барвовы золак летні.
Ды не ўдаецца стрэцца,
Мо' зьбіліся з дарогі
Ці мо' не пазнаём мы
Ужо адно другога...
Яна – праходзіць побач.
I я – праходжу міма...
I толькі вецер вее
У вочы жытнім дымам.