Ападаюць яблыкі:
То іх атрасае вецер,
То зьдзьмухвае кажан,
пралятаючы міма,
То сажне іх серп месяца,
То скосіць позьняя бліскавіца,
То дождж адшчыкне сваімі
Дрыготкімі пальцамі,
То ведзьма саб'е,
зачапіўшы памялом,
То мая суседка іх згубіць,
Выбіраючы самыя сьпелыя.
I таму гэтыя апалыя яблыкі
Самыя салодкія і спакусьлівыя.