Амаль на краі сьвету,
Сярод верасавішчаў,
Разбуджаная ветрам
I ручаін ігрышчам,
Вясеньнім небазьзяньнем
I соек пераклічкай, –
Нібыта на выданьні,
Цьвіце лясная дзічка.
Сваты ж марудзяць недзе.
Мо' зьбіліся з дарогі.
I толькі два мядзьведзі
Танцуюць ля бярлогі.
А ў самай нэтры дзікай
Зьвініць ляшчэўнік гібкі,
Там камары-музыкі
Наладжваюць скрыпкі.