Шмат пачаткаў
і шмат успамінаў,
Што адышлі у нябыт.
Хтось з нашчадкаў
убачыць у кнізе
Дзедаў стары алфавіт.
Шэраг літар
і шэраг імёнаў
Кніга вартуе адна.
Ўсё закрыта,
ўсё пад забаронай.
Кажуць, за праўдай – мяжа.
Не было іх,
і, быццам бы здані,
Прозвішчы ў кнізе жывуць.
Толькі вусны
у змроку чытаюць,
Сэрцам спрабуюць адчуць…
Йшоў за Бога,
Р·Р° СЂРѕРґРЅСѓСЋ РјРѕРІСѓ,
Ў якасці правадыра,
Ды ў астрозе,
у цёмнай каморы
Куля у сэрца ўвайшла.
Сваёй маці
даваў абяцанне,
Ў вернасці ёй прысягаў,
Ды на пляцы
за верш пра світанне
На эшафоце сканаў.
Прагнуў волі
для роднай Радзімы,
Ворагу не дараваў,
Ды забілі,
за тое забілі,
Што Беларусам сябе
называў…
Шмат пачаткаў
і шмат успамінаў,
Што адышлі у нябыт.
Хтось з нашчадкаў
папоўніць у кнізе
Дзедаў стары алфавіт…