Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Ніхто ні ў чым не вінаваты,

Такі наш лёс, такая карма:

Усё выносіць з роднай хаты,

Затым здаваць бутэлькі ў краму.


Такі наш лёс: ісці кагалам

І моўчкі зносіць прыніжэнні.

Схаваны гонар пад курганам,

А ўсе курганы – на знішчэнне.


Ў паперах не знайсці адказу –

Ўсё ў перапіс занатавалі,

Нібы традыцыі адразу

Ўсе трактарамі зруйнавалі.


І хочацца смяяцца слёзна

З навінаў на тэлеэкране,

Дзе кажа дзядзечка сур’ёзна,

Што нас алкагалізм знішчае.


Зноў крочыш па пустой дарозе,

На ростанях стаіш што ранак.

Сумленне вінен замарозіць,

Каб у жыцці знайсці прыстанак.


Ды раніцай ля ціхай рэчкі

З гарачым кубачкам гарбаты

Прыходзіш да высновы вечнай:

Ва ўсім мы самі вінаваты!


2010  Рђ. РЇРЅРєРѕСћСЃРєС–

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў Купаліна 13.04.2012