РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 3728
Аазіс
назоўнік | мужчынскі род
Месца ў пустыні, дзе ёсць вада і расліннасць. Зялёны а. у моры пяскоў. Культурны а. (пераноснае значэнне). || прыметнік: аазісны. Аазісная расліннасць.
Аб
прыназоўнік
1. з В. Указвае на прадмет, з якім хто-, што-н. збліжаецца, сутыкаецца ў працэсе руху, дзеяння. Спатыкнуцца аб камень. Стукнуцца аб вушак.

2. з М. Указвае на прадмет гаворкі, думкі, пачуцця. Клапаціцца аб дзецях. Як аб табе чуюць, так аб табе і мяркуюць (прыказка). З. з М. Паказвае на прадмет харчавання. Аб адной вадзе сыт не будзеш (прыказка). 4. з В. Паказвае на адрэзак часу, у межах якога завяршаецца дзеянне (размоўнае). Работу выканалі аб адзін дзень.
Аб (а, аба)
прыстаўка
Утварае дзеясловы: 1) са знач. зрабіць (-цца) якім-н., ператварыць (-цца) у каго-, што-н., забяспечыць чым-н.: ажаніць, ашчаслівіць, акругліць, абвадніць, азвярэць; 2) са знач. дзеяння, якое пашыраецца на ўсю паверхню прадмета, ахоплівае яго вакол або пашыраецца на рад прадметаў: агледзець, атынкаваць, аб'ехаць, ахапіць, абабіць; 3) утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. адсутнасці (у словах з іншамоўным коранем), тое, што і «не», напр. асіметрыя, арытмія, алагічны, амаральны, апалітычны; 4) утварае прыслоўі з часавым значэннем, напр. апаўдні, апоўначы.
Аб'едкі
назоўнік
Рэшткі ад яды, недаедзеныя кавалкі.
Аб'езд
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. аб'ездзіць і аб'ехаць.

2. Месца, па якім можна аб'ехаць. Новы а. Перад вёскай зрабілі а.
Аб'ездзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Часта выязджаючы, пабываць у многіх месцах. А. усю краіну.

2. Прывучыць каня да язды, хадзіць пад сядлом. А. жарэбчыка.

3. Абкатаць, яздой праверыць машыну. А. машыну.

4. Укатаць, зрабіць роўным, гладкім. А. дарогу || незакончанае трыванне: аб'язджаць. || назоўнік: аб'езд і аб'ездка. Аб'езд хворых. Аб'ездка коней.
Аб'ездка
назоўнік | жаночы род
1. гл. аб'ездзіць.

2. Дарога, пракладзеная побач, па якой можна аб'ехаць што-н. Як многа сцежак і аб'ездкі.
Аб'ездчык
назоўнік | мужчынскі род
1. Вартаўнік, які пастаянна аб'язджае, ахоўвае вялікі ўчастак чаго-н. Лясны а.

2. Спецыяліст па аб'ездцы коней.
Аб'ект
назоўнік | мужчынскі род
1. У філасофіі: тое, што існуе па-за намі і незалежна ад нашай свддомасці, навакольны свет, матэрыяльная рэчаіснасць (спецыяльны тэрмін).

2. З'ява, прадмет, на які накіравана чыя-н. дзейнасць. А. навуковага даследавання. А. назірання.

3. Прадпрыемства, будоўля, установа, а таксама ўсё тое, што з'яўляецца месцам якой-н. дзейнасці. А. будаўніцтва. Пускавы а.

4. У граматыцы: семантычныя катэгорыі са значэннем таго, на каго (што) накіравана дзеянне. || прыметнік: аб'ектны і аб'ектавы.
Аб'ектываваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Увасобіць (увасабляць) што-н. у чым-н. аб'ектыўным, рэчыўным, даступным успрыманню. А. мастацкі замысел. || назоўнік: аб'ектывацыя.
2009–2021. Беларусь, Менск.