РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Архіў навінаў
Навіна
11.03.2012


11.03.2012
Абвешчаны нацыянальны конкурс
 
Журналісцкіх матэрыялаў “ТВОЙ СТЫЛЬ”

 

 
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны пад час урачыстай цырымоніі ў заключны дзень ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.
 
Да ўдзелу ў конкусе запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:
 

 
“Маё пакаленне”
 
Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам, перспектывам людзей вашага пакалення.
 
“Твой стыль”
 
Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне мінулага, сучаснага і будучага.
 
“Свет вачыма”
 
Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у канкрэтнай мясцовасці.
 
На конкурс могуць быць прадстаўлены апублікаваныя ў 2011-2012 г. працы, так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы.
 
Усе заяўляемыя тэкставыя матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам не пазней за 1 мая 2012 г. у электронным выглядзе на адрас [email protected].
 
У тэме ліста неабходна пазначыць “konkurs”.
 
У час правядзення конкурса могуць з’явіцца дадатковыя намінацыі, заснаваныя нашымі партнёрамі.
 
Сачыце за конкурснай старонкай, на якой змешчаныя поўныя ўмовы конкурсу.
 
У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.
 
Арганізатарамі конкурсу з‘яўляюцца грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці Сектар” і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
 
Падрабязней на сайце фестываля...
2009–2020. Беларусь, Менск.