Вы кажаце мне, што душа у паэта, Калі спараджае ён дзіўныя вершы, Нябесным агнём абагрэта, І ў час той між люду ён – першы... Ах, дзякуй Вам, дзякуй на гэтай прамове; Душа мая, пэўна, шчасьлівай была бы, Калі б я ня ведаў, панове, Што пекна сьпяваюць і жабы.
[1912]
|
|