 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Як хутка дождж перагрымеў! Я не пасьпеў дабегчы нават – Цябе схаваць пад кроны дрэў, Пад іх аховаю ласкавай. I ты стаіш перада мной Знаёмаю і незнаёмай, Уся ў вясёлцы веснавой, Уся агучаная громам. Зьвініць ад жаваранкаў гай, Як ад вясельных скрыпак нейкіх. Чакай! Твар хусткай не ўцірай, Пакуль згарыць зара на вейках!
1962
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|