РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Вольга Гапеева нарадзілася ў 1982 годзе ў Менску.
         Скончыла Менскі Дзяржаўны Лінгвістычны Унівэрсытэт (2004), спэцыяльнасьць – замежныя мовы і літаратура – ангельская і нямецкая, трэйцяя – французская. Ступень магістра (лінгвістыка, 2005, МДЛУ), ступень магістра па Гендэрных дасьледаваньнях (2007, EHU-International, Вільня, Летува). Навучаецца ў асьпірантуры Лінгвістычнага Унівэрсытэта (параўнальная лінгвістыка). Курыруе замежныя праэкты (пераклады) і займаецца прамоўцыяй беларускае літаратуры за мяжой (выдавецтва “Логвінаў”).
         Піша паэзію, прозу, драматургію. Дасьледуе фэномэн цялесных мадыфікацыяў і самапашкоджаньняў, а таксама займаецца гендэрнай праблематыкай у культуры і літаратуры. Публікуецца з 1999 у пэрыёдыцы і анталёгіях. Аўтар кніг “Рэканструкцыя неба” (паэзія, проза, драма; 2003), “Няголены ранак” (паэзія; 2008). П’еса В. Гапеевай “Калекцыянэр” была пастаўлена у рамках фэстывалю “Тры дні” (сэрыя прэзентацый кніг выдавецтва “Логвінаў”) у Музэі Гісторыі Беларускай Літаратуры. У кастрычніку 2006 у рамках ХІ Міжнароднага Тэатральнага Фэстывалю “Кonfrontacje Teatralne” (Люблін, Польшча) п’еса “Калекцыянэр” была прадстаўлена у праэкце “Dramat Nieobecny” на чытаньнях беларускае драматургіі. У 1999-2006 публікавалася ў літаратурных часопісах “ARCHE”, “Маладосць”, “Крыніца”, “Першацвет" (Беларусь), “Blesok” (Македонія), „Die Horen“ (Нямеччына) Перакладае зь і на замежныя мовы (ангельская, нямецкая, украінская, македонская). Куратар, перакладчык і аўтар анталёгіі “Лінія Фронту” (2003) (зборнік беларускіх і нямецкіх тэкстаў) і “Лінія Фронту – 2” (2007), адна з перакладчыкаў зборніка нямецкай паэзіі "У танцы ліхтароў" (Im Lichtertanz) (2004), а таксама кнігі Р. Барадуліна “Ксты” (Ksty) (пераклад на англ., 2006). Творы Вольга Гапеевай перакладаліся на ангельскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую мовы.
         Прадстаўляла Беларусь на круглым стале “Скрыжаваньне літаратуры: Усход і Захад” у рамках 20-га міжнароднага фэстывалю (Славенія, Віленіца, 2005); на міжнароднай канферэнцыі “Літаратура без межаў”, прысьвечанай перакладу славянскіх літаратур краінаў нечленаў ЕС (Чэхія, Прага, 2006); на фэстывалі “Die Macht der Sprache” (Бэрлін, 2007) у дыскусіі, прысьвечанай тэме “Muttersprache. Vaterland”.
        
         “Дадому – у тапках…” СучБелЛіт з Вольгай Гапеевай.
2009–2020. Беларусь, Менск.