РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Віталь Рыжкоў нарадзіўся 28 красавіка 1986 года ў Магілёве. Жыве ў Менску.
         Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2008), фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН?цэнтру да стагодзьдзя газэты «Наша Ніва» (2006), конкурсу імя К. Шэрмана (2009), пераможца слэму фэстывалю «Березневі Коти-4» (г. Ужгарад, Украіна), ляўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча за кнігу паэзіі «Дзьверы, замкнёныя на ключы». Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», штотыднёвіках «Наша Ніва», «Новы час» ды інш. Удзельнік літаратурных фэстываляў «Порядок слов» (Менск, 2006-2010), «Кіеўскія Лаўры» (Кіеў, 2008) і іншых літаратурных мерапрыемстваў у Беларусі, Украіне, Расеі.
         Перакладае з ангельскай і ўкраінскай моў.
2009–2020. Беларусь, Менск.