РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Біяграфія
        Максім Багдановіч нарадзіўся 27 лістапада 1891 года ў Менску. Раньнія дзіцячыя гады правёў у Горадні (1892–1896), жыў і вучыўся ў Ніжнім Ноўгарадзе (1896–1908) і Яраслаўлі (1908–1916).
         Скончыў юрыдычны ліцэй ў Яраслаўлі і восеньню 1916 пераехаў у Менск.
         Зь верасьня 1916 па люты 1917 гг. працаваў сакратаром Менскай губэрнскай харчовай камісіі.
         Першы друкаваны твор – алегарычнае апавяданьне “Музыка” (1907) напісаны пад узьдзеяньнем народнай творчасьці. Раньнія вершы – “Мае песьні”, “Зь песень беларускага мужыка” і інш. Аўтар цыклаў вершаў “У зачараваным царстве” (1909–1911), “Галасы айчыны” (1911), “На ціхім Дунаі”; паэм “Максім і Магдалена” (1915), “Страцім-лебедзь” (1916).
         Паэтычны зборнік “Вянок” (1913) падвёў вынікі творчасьці паэта за 1909–1912 гады. Многія яго вершы пакладзены на музыку ці бытуюць як народныя (“Пагоня”, “Зорка Вэнэра”, “Слуцкія ткальлі” і інш.) Перакладаў творы антычных аўтараў (Гарацый, Авідзій), вершы Ф.Шылера, Г.Гейнэ, П.Вэрлена, А.Пушкіна, А.Майкова, М.Розэнгэйма.
         У лютым 1917 г. цяжка хворы на сухоты выехаў у Ялту, дзе і памёр 12 траўня 1917 г. Пахаваны ў Ялце.
2009–2022. Беларусь, Менск.