 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Біяграфія
|
Франьцішак Багушэвіч нарадзіўся 21 сакавіка 1840 г. у фальварку Сьвіраны (Віленскі край). Вучыўся ў Віленскай гімназіі, у 1861 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага Ўнівэрсітэта, выключаны з 1-га курса за адмову прыняць новыя унівэрсітэтскія правілы. Настаўнічаў у Воранаўскім раёне.
Браў удзел у паўстаньні 1863 г. У Аўгустоўскіх лясах быў паранены.
З 1865 па 1868 гг. вучыўся ў Нежынскім Юрыдычным Ліцэі. Потым працаваў судовым сьледчым ў Сумскай, Бранскай, Чарнігаўскай губэрнях. У 1884 г. пераехаў у Вільню, працаваў адвакатам судовай палаты. З 1898 г. жыў у Кушлянах (Смаргонскі раён).
Памёр 28 красавіка 1900 г. Пахаваны ў Жупранах (Ашмянскі раён).
Ф.Багушэвіч зрабіў вялікі ўплыў на развіцьцё беларускай літаратуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст., узбагаціў беларускую літаратурную мову. Аўтар зборнікаў “Дудка беларуская Мацея Бурачка” (Кракаў, 1891), “Смык беларускі Сымона Рэўкі з-пад Барысава” (Познань, 1894). Паэт сялянскага складу, таму вобразы мужыка ў яго шматлікіх вершах жывыя і яркія (“Кепска будзе”, “У судзе”, “У астрозе”, “Хрэсьбіны Мацея”, “Балада”). Але не ўсе яго творы захаваліся. Так зборнік “Беларускія апавяданьні Бурачка”, падрыхтаваны да друку ў 1899 г. і забаронены цэнзурай, згубіўся. Невядомым застаўся і зьмест зборніка “Скрыпка беларуская”, які павінен быў выйсьці ў сьвет пасьля сьмерці паэта. Ф.Багушэвіч параўноўваецца з такімі вялікімі постацямі як Ф. Скарына, К. Каліноўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, Цётка, М.Багдановіч.
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|