З пачатку 90-х і да канца 2000-х імя Уладзіміра Любінскага непарыўна звязана з групай “Blue Street Friends”. Любінскага ведаюць як музыканта, які валодае незвычайнай і арыгінальнай тэхнікай ігры. Кажуць, што аналогіі можна знайсці і ў сусветнай гітарнай практыцы. Але Любінскі грае не так, як, напрыклад, граў вядомы блюзмэн, канадзец Джэф Хілі – адрозненне і ў левай руцэ, дзе Любінскі актыўна выкарыстоўвае маленькі слайдэр на адну фалангу, і ў правай, дзе выкарыстоўваецца “пазногцевы” спосаб ды спецыяльныя плектры-напалечнікі.
Калісьці, на пачатку 80-х, Уладзімір пачынаў сваю музычную дзейнасць у групе “Ліфт”. Пазней былі “Метро”, студыя пры “Песнярах”, “Рада”, “Доктор Моро”, шэраг піцерскіх каманд... Але аб усім па парадку.
Уладзімір Любінскі. Выступленне на блюзавым фестывалі ў 1997 годзе.
Калі мы пачыналі размову, для Уладзіміра стала сапраўдным прыемным сюрпрызам згадка пра групу “Ліфт”. Але тут няма нічога дзіўнага – гэты мінскі калектыў аматары музыкі яшчэ за брэжнеўскімі часамі ведалі нават у губернскай глыбінцы. “Сарафаннае радыё” замяняла тады Інтэрнэт. Але ж па дакладную інфармацыю лепей звярнуцца да галоўнага героя.
– Валодзя, “Ліфт” – першая сур’ёзная група ў тваёй кар’еры. Якую музыку вы гралі? Ці меў месца аўтарскі рэпертуар?
– Мы працавалі ў той час у так званым камсамольска-маладзёжным кафэ “Мерыдыян”. У адрозненне ад іншых рэстаранаў і кафэ, гэта было амаль што адзінае месца ў горадзе, дзе можна было граць сапраўдны рок-н-рол. Публіка таксама збіралася “тая, што трэба”. Гэта значыць, людзі, для якіх быў не абыякавы наш рэпертуар.
Аўтарскіх кампазіцый мы выконвалі не больш чым за дзесяць, а адна карысталася асаблівай папулярнасцю. Яна мела назву “Ліфт”. Яе пастаянна прасілі сыграць, і з часам яна стала своеасаблівай “візітоўкай”, а пазней дала назву калектыву.
Стыль наш некаторыя параўноўвалі з маскоўскім “Араксам”. Але знутры мы бачылі, зразумела, усё па-іншаму – проста гучанне, музычнае мысленне, тэхніка ігры адпавядалі агульным музычным тэндэнцыям таго часу.
Fender Strat на каленях і слайдэр на левай руцэ...
– Што было пасля “Ліфта”?
– На пачатку 80-х даводзілася часта пераходзіць з групы ў групу, мяняць калег, шукаць новых партнёраў па творчасці. У гэтым, напэўна, няма нічога дзіўнага – відаць, творчая энергія шукала выйсця, адбываўся нейкі пошук, накапленне досведу.
Лагічна было б вылучыць групу “Метро”. Гэта быў нестандартны калектыў. Слава Сцяпанаў, лідэр групы – таленавіты чалавек, які складаў неблагія песні. Напрыклад, яго “Балаган” у сярэдзіне 80-х быў сапраўдным хітом. Я меў непасрэднае дачыненне да стварэння “Метро”, але граў там не вельмі доўга. Гэта быў моцны аматарскі калектыў. А ў мяне адкрывалася перспектыва прафесійнай працы.
– Гэта быў пачатак нейкага новага перыяду ў тваёй кар’еры?
– Так, усё было звязана з “Песнярамі”. Якраз у той час Уладзімір Мулявін стварыў так званую “песняроўскую студыю”, альбо дубліруючы склад свайго ансамбля пад умоўнай назвай “Маладыя песняры”. Музыканты, якія патрапілі туды, гралі ў самых неверагодных спалучэннях. Напрыклад, калі граў я, былі яшчэ два гітарыста – Сяргей Анцішын (зараз гітарыст Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі) і Віктар Смольскі (сёння сусветна вядомы гітарыст нямецкай групы “Rage”). Гэта акрамя, уласна кажучы, “Песняроў”, дзе на гітары граў знакаміты, цяпер ужо нью-ёркскі, гітарыст Аляксандр Растопчын.
Тут была першая прафесійная практыка. Бесперапынныя гастролі, выступленні ў вялікіх залах, сольныя канцэрты, удзел у шматлікіх зборных. Цалкам, канечне, руцінная праца, якая не давала асаблівага творчага задавальнення, але ў той жа час – агромністы вопыт і стасункі з вялікай колькасцю прафесійна падрыхтаваных людзей.
– І ў рэшце рэшт гэта ўсё проста не магло не знайсці нейкага нечаканага выйсця.
– Можна сказаць і так – наступным перыядам апынулася праца ў Гродзенскай філармоніі ў складзе групы “Рада”. Акрамя мяне і Аляксея Шэдзько, асноўнага аўтара музыкі і тэкстаў, там грала вядомая рытм-секцыя Сацэвіч – Сапега, якія сёння складаюць касцяк групы “Apple Tea”.
– Ведаю, што далей была група “Доктар Моро”. Што пра яе можна сказаць зараз і наколькі важным апынуўся для цябе ўдзел у гэтым калектыве?
– Гісторыя простая – мы з Шэдзько пакінулі “Раду” і вырашылі зрабіць уласны праект. Так для нас было больш зручна, мы сталі працаваць больш свабодна, аранжыроўкі ўзбагаціліся стылістычна. Потым мы паехалі на піцерскі фэст, які праводзіў часопіс “Аўрора” і... засталіся ў Піцеры. Гэта быў самы канец 80-х, і зараз можна казаць, што на гэтай паездцы скончыўся пэўны перыяд маёй творчасці, які ўмоўна можна акрэсліць паміж 1980-м і 1990-м. Потым Шэдзько вярнуўся ў Мінск, а з ім адпаведна і “Доктар Моро”. Я ж працягнуў сваю музычную дзейнасць у Санкт-Пецярбургу.
Блюз Любінскага.
– З якімі музыкамі звёў лёс, у якіх піцерскіх камандах давялося граць?
– Я думаю, у першую чаргу тут трэба назваць групу “Духи” (каманда з тусоўкі “Нате”, “Объект насмешек”, Андрея “Свина” Панова – заўв. рэд.) Гэта была, можна так сказаць, “тэкставая група”. Але ў адрозненне ад Шэдзько, які заўсёды імкнуўся да сур’ёзнай, амаль што класічнай сучаснай паэзіі, лідэр групы “Духи”, ён жа аўтар усяго матэрыяла, складаў неверагодныя па іранічнасці, тонкаму “сцёбу”, вельмі “вострыя” песні. Ён узяў сабе такі своеасаблівы псеўданім – Большаков – самае звычайнае прозвішча, якое ніякага дачынення не мела ні да яго, ні да яго сям’і. Але ў выпадку з гэтым чалавекам адразу хацелася шукаць нейкі патаемны сэнс, чакаць нейкай неспадзяванкі.
Група “Духи” мела СЃРІРѕР№ цікавы С– арыгінальны стыль. РЈ складзе ўвесь час з’яўляліся то баяніст, то акардыяніст, то саксафаніст. Кожны выступ быў арыгінальным экспромтам, С– час ад часу РЅР° сцэне можна было проста паваліцца СЃР° смеху, настолькі СћСЃРµ “завадзіліся” С– вытваралі Р±РѕРі ведае што (пазней спадар Большаков стаў шырока РІСЏРґРѕРјС‹ пасля выканання Сћ нечаканай рэдакцыі песні “Рліс” ангельскай РіСЂСѓРїС‹ “Smokie” – заўв. СЂСЌРґ.).
– Вядома, што ты меў пэўныя стасункі з вядомымі музыкамі з груп “ДДТ”, “Зоопарк”, “Аквариум”. Наколькі гэта мела дачыненне да тваёй ці да вашай сумеснай творчасці?
– Тут трэба адразу нагадаць спецыфіку любой творчай тусоўкі – калі ты шмат часу займаешся адной справай, зразумела, што цябе ведаюць тыя ці іншыя людзі, якія таксама тусуюцца ў гэтай прасторы.
Напрыклад, у Вадзіма Курылёва паралельна з “ДДТ” быў свой праект. Нейкі час мы рэпетавалі разам, нешта рыхтавалі ў межах гэтага праекта. Паколькі я стаў часта з’яўляцца разам з Вадзімам, мяне заўважыў Андрэй Муратаў, на той час клавішнік “ДДТ”. Ад яго таксама былі пэўныя прапановы.
Што тычыцца “Зоопарка”, то я быў добра знаёмы з Джэкі, адным з блізкіх сяброў Майка. З Джэкі мы гралі, часта на замену “Зоопарку”, уключаючы ў рэпертуар асобныя песні Навуменкі. Але да “Зоопарка” гэта не мела ніякага дачынення.
Далей што – “Аквариум”? У мяне вельмі добрыя стасункі з віяланчэлістам Севам Гакелем. Пасля майго ад’езду з Піцера мы засталіся вельмі добрымі сябрамі.
– Так разумею, што час з’язджаць з Піцера надышоў? Якія былі думкі на той момант?
– Рана ці позна, але даводзіцца вяртацца дадому. Па вяртанні – у музычным, творчым плане – мне асабліва не было нагоды ламаць галаву, каб будаваць неверагодныя планы. Яшчэ ў Піцеры я стварыў праект “Blue Street Friends”, дзе ўпершыню ў жыцці выступіў як галоўны арганізатар і лідэр групы (адна з кампазіцый “Blue Street Friends” увайшла ў першы зборнік рускага блюзу, выдадзены яшчэ на вініле ў апошнія гады Савецкага Саюза – заўв. рэд.). Да гэтага я быў ініцыятарам нейкіх падзей або дзеянняў ці суаўтарам пэўных ідэй разам з тымі людзьмі, якія мяне запрашалі ў той ці іншы калектыў. Але ў дадзеным выпадку я цалкам меў права запрасіць ці не запрасіць каго заўгодна для сумеснай працы. Таму пачаўшы граць у Піцеры акрэслены рэпертуар, які мяне вельмі захапіў, я працягнуў працу ў тым жа накірунку з іншымі музыкамі пасля пераезду ў Мінск. Але захавалася назва, захаваліся стылістыка і рэпертуар, мае планы і думкі наконт далейшай творчасці.
Падчас выступлення на І Міжнародным фестывалі “Блюз жыве ў Мінску” ў 1996 годзе.
– Як ты пачаў граць на электрагітары ў такой нязвыклай манеры?
– РЈСЃС‘ адбылося выпадкова. Можна РїСЂР° гэта расказаць вельмі каротка. Сядзеў падчас інтэрв’ю, гітару паклаў РЅР° калені, паспрабаваў іграць “рукамі зверху”. Рксперымент так РјСЏРЅРµ захапіў, што граю гэтым спосабам РїР° сённяшні дзень.
Калі крыху падрабязней, то да музыкантаў групы “Духи” прыйшоў менеджэр з нагоды выпуска іхняга дыска. Трэба было абгаварыць вельмі шмат дэталяў: па матэрыялу, па вокладцы, тэкстах, аранжыроўках, па запісе і гэтак далей. Размова павінна была быць вельмі доўгай. Мая задача заключалася ў тым, каб у патрэбны момант акампанаваць вакалісту ў тым ці іншым фрагменце песні, і абмеркаванне працягвалася далей. Чакаць даводзілася доўга – сысці нельга, гітару пакінуць нельга, гучна граць не атрымліваецца. Я і пачаў, выключыўшы гук, канструяваць музычныя кавалкі, якія ў хуткім часе далі мне зразумець, што я магу граць новым незвычайным спосабам.
Спачатку я выкарыстоўваў чатыры пальцы левай рукі, потым дадаў пяты. Правай заўсёды граў “шчыпком”. Для мяне такі спосаб найбольш цікавы, і я стараюся развіваць гэтую тэхніку.
– Раней ты граў на Fender Stratocaster. Цяпер у цябе іншы інструмент. Раскажы падрабязней, што гэта за гітара і якія яна мае адметнасці?
– Гэты інструмент зрабіў мінскі майстар Уладзімір Мялун. Гітара зроблена “пад мяне”, з улікам усіх маіх пажаданняў. Яна мае шмат канструкцыйных асаблівасцяў. Якія больш нідзе не выкарыстоўваюцца. У прыватнасці, “нахіленыя” па адмысловай схеме лады, падвойны “парожак”, чатыры датчыкі і спецыяльна распрацаваная Мелуном схема іхняга падключэння і шмат чаго іншага.
– Атрымліваецца, што можна яшчэ нешта вынаходзіць для гэтага інструмента?
– Зразумела, таму што любы дасведчаны гітарыст ведае, якія праблемы час ад часу ўзнікаюць са строем. Менавіта таму зменены вугал нахілення ладоў ды форма “парожка”. Спецыфіка ігры левай рукой “зверху” патрабуе пэўных момантаў у канструкцыі. Струны ставяцца на большаю адлегласць ад грыфа, у адрозненне ад стандартнага інструмента. Калі яны знаходзяцца вышэй, то не прасклізваюць пальцы пры хуткаснай ігры. Да таго ж трэба выкарыстоўваць тоўстыя струны. Пры такіх зменах і адбываецца парушэнне строя. Пры праверцы цюнерам бывае сітуацыя, калі строй нібыта “выварочваецца”. Гэтую праблему мы і спрабавалі вырашыць, эксперыментуючы з ладамі, “парожкамі” і г. д.
Рлектрычная схема любой гітары таксама РЅРµ ідэальная, таму СЏ ставіў перад Уладзімірам дакладныя мэты, С–, што РјСЏРЅРµ вельмі парадавала, ён Р· С–РјС– справіўся.
З аўтарам матэрыяла ў 2003 годзе.
– На сённяшні дзень ты маеш усё, што неабходна прафесійнаму гітарысту – інструмент, абсталяванне. А як справы з калектывам?
– Час праекта пад назвай “Blue Street Friends” скончыўся ў 2007 годзе. Гэтая група праіснавала больш за пятнаццаць год. Мы выступалі на шматлікіх фестывалях, адыгралі сотні канцэртаў.
Бліжэй да 2007-га падабраліся музыкі, з якімі мы вырашылі адысці ад блюзу. З цягам часу паступова была напрацавана гітарная праграма, блізкая да музыкі ў стылі latino – у сваёй большасці, і ў меньшай ступені – часткова захаваўшая блюзавую стылістыку. У хуткім часе з новай праграмай мы выступілі на фестывалі “Грыфаманія”. Назва новага калектыва – B-Sendero, з гішпанскай мовы прыблізна, у агульным значэнні, перакладаецца і расшыфроўваецца прыкладна таксама, як і “Сябры з Блюзавай Вуліцы” – наша былая назва з ангельскай.
Гутарыў Юры Несцярэнка.
Фота з архіваў У. Любінскага і Ю. Несцярэнкі.
© сайт “Родныя вобразы”.