Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(4)
 прагляд
Водгукі(0)
Юры Несьцярэнка
Аўтар і выканаўца, гітарыст, лідэр гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”.
 
Біаграфія: 

Юры Несьцярэнка - аўтар і выканаўца, гітарыст, лідэр гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”.

Неаднаразовы ўдзельнік фестываляў “Блюз жыве ў Мінску”, “Грыфаманія”, “Рок-каранацыя”, “Рок-кола” і многіх іншых.

У 1982 годзе заснаваў першы гурт “Последний шанс”, рэпертуар якога складаўся з кампазіцый расійскіх рок-гуртоў “Воскресение”, “Машина времени”, “Круиз”, “Динамик”, айчынных “Сузор’е”, “Песняры”, а таксама аўтарскіх твораў (песні і інструментальныя трэкі).

Пасля службы ў СА (1984-1986), падчас вучобы ў Мінскім інстытуце культуры, разам з былым удзельнікам гурта “Последний шанс”, бас-гітарыстам Ігарам Заскевічам заснаваў гурт “Рок-Транс-Авто”. Пасля заканчэння інстытута выступаў як аўтар-выканаўца, удзельнічаў у фестывалях “Магілёў-96”, “Рок-акустыка” і іншых.

У канцы 90-х быў запісаны дэма-альбом аўтарскіх песень “Советы, повести и приказы” (гукарэж. І. Заскевіч). Супольна з музыкамі, якія прымалі ўдзел у запісе, упершыню пад назвай “White Night Blues” выступіў на магілёўскім фестывалі “Последний эшелон” у 1999 годзе. Пасля гэтага - удзел у фестывалях “Протяг VI” (г. Роўна, Украіна), “Рок-манёвры” (г. Мінск), “Рок-Тайм”, “отНАШЕния” (г. Магілёў) і інш.


Альбомы:

Юры Несцярэнка “Свята Вялікіх Дажджоў” (з удзелам гуртоў “Крама”, “Палац”), “Ковчег”, 2006

Юрий Нестеренко «Пиротехнические этюды», «Ковчег», 2007


Складанкі:

“Тузін Гітоў-2005” West Rec (Несцярэнка і “Крама”)

“Тузін Гітоў-2006” West Rec (“White Night Blues”)  

“Тузін Гітоў-2007” West Rec (“Nestary Band”)

“Blues.BY” 2008, «Ковчег» (“White Night Blues”)


Кліпы:

“Неба навокал”, 2009, рэж. А. Вечар


Удзел у альбомах іншых выканаўцаў:

“Лекарство от меланхолии” і Яўгеній Салдаценка, альбом “Ломтик манго”, 2007, West Rec


Паводле http://vika-trenas.livejournal.com/106405.html


Юры Несьцярэнка вядзе музычную калонку на нашым сайце.




МУЗЫЧНАЯ КАЛОНКА ЮРЫЯ НЕСЬЦЯРЭНКІ НА НАШЫМ САЙЦЕ


22.II.2010. Інтэрв'ю з Уладзімерам Ткачэнкам.

13.III.2010. Інтэрв'ю зь Сяржуком Трухановічам.

16.IV.2010. Гутарка з Аляксандрам Цалуйкам.

2.VI.2010. Гутарка зь Сяргеем Курэкам.




Дадаў PL 22.02.2010