У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
Пятрусь Броўка
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РњРЇРЎР¬Р¦Р†РќР«     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     РњР†Р¤РђР›РћР“ІЯ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
ПАМІЖ “КРАМАЙ” І “ПАЛАЦАМ”
     інтэрв'СЋ   Сяржук РўСЂСѓС…ановіч   13.III.2010.       

Аднойчы давялося рабіць для часопіса “Грыфаман” інтэрв’ю з Сяржуком Трухановічам з нагоды выхаду яго першага сольнага альбома “Кропка невяртання”. Тады ў размове ўзнікалі як прадказальныя, так і нечаканыя тэмы: ад гісторыі гурта “Крама” (дзе Сяржук нязменна займае месца лідэр-гітарыста з моманту заснавання і да сённяшняга дня) да стасункаў з вельмі аўтарытэтнымі гітарыстамі, якія жывуць у дальнім замежжы. Некаторыя з тых пытанняў зараз выглядаюць ці банальнымі, ці не актуальнымі. Аднак з’явілася многа новых, якія на дадзены момант акрэсліваюць вялікую цікавасць да малавядомых акалічнасцяў творчага жыцця знакамітага гітарыста, да лёсу яго ўласных праектаў, да погляду на працэсы, якія адбываюцца ў сённяшнім музычным асяроддзі.


Сяржук Трухановіч.


– Сяржук, акрамя твайго сталага супрацоўніцтва з “Крамай” вядома, што з 1995 года, з невялікімі перапынкамі, ты прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці знакамітага фолк-гурта “Палац”. Ці працягваеш ты гэтую працу? А калі так, то што цікавага адбываецца?


– З “Палацам” мы зараз шмат часу праводзім як у студыі, над стварэннем новага матэрыялу, так і на канцэртах і гастролях. Запісаны новыя песні, зняты кліпы і канцэртныя выступленні. У студыйнай працы Алег Хаменка як кіраўнік калектыва актыўна шукае новыя песенныя формы, эксперыментуе з гармоніямі і рытмамі. Зразумела, што гэта адбываецца ў шчыльным кантакце з усімі астатнімі музыкантамі. Са свайго боку хачу сказаць, што зараз калектыў сапраўды на новым этапе развіцця.


– Нейкі час таму Сћ цябе быў сольны праект пад назвай “Джала”.  РђРґРЅС‹Рј Р· галоўных удзельнікаў там быў вакаліст Юрый Бельскі, таксама разам Р· табой працавалі барабаншчык РђРЅРґСЂСЌР№ Церахоўскі С– басіст Юра Фядзюк. РЇРєС– лёс гэтага праекта?


– Мы зрабілі першапачатковую песенную праграму, абкаталі яе. У прыватнасці, на беларускім тэлебачанні была знята вялікая перадача з нашым удзелам. Але ўмовы склаліся так, што далейшае супрацоўніцтва ў нас працягвалася менавіта з Церахоўскім і Федзюком, якія прынялі ўдзел у запісе майго першага інструментальнага альбома “Кропка невяртання”. Але ж для мяне вельмі дарагія песні групы “Джала” і ўвогуле ўсё, што мы рабілі напрыканцы 90-х. Я шчыра спадзяюся, што гэты матэрыял абавязкова будзе запісаны.


Вокладка альбома “Кропка невяртання” (1999).


Вокладка альбома “Нараджэнне таямніцы” (2003).


– Быў час, калі ў цябе наладзіліся творчыя стасункі з маскоўскім музыкантам Андрэем Алейнікавым. Якія вынікі былі ад вашага супрацоўніцтва, ці працягваюцца нейкія адносіны цяпер?


– Знаёмства наша адбылося Сћ Маскве Сћ час падрыхтоўкі перадачы РЅР° расейскім цэнтральным тэлебачанні (тады “Крама” брала ўдзел Сѓ вядомай СѓСЃС–Рј прыхільнікам СЂРѕРє-музыкі “Программе А”, была Сћ гасцях Сѓ культавага СЂРѕРє-журналіста Арцемія Троіцкага, Сѓ СЏРіРѕ аўтарскай праграме, таксама здымалася Сћ адным Р· ранішніх, вельмі папулярных, эфіраў піцерскага тэлебачання).  

Алейнікаў зацікавіўся нашай музыкай і якасцю ігры, да таго ж запісаць матэрыял у Менску заўсёды было і прасцей, і танней. Мы запісалі альбом яго песень, які, дарэчы, вельмі высока ацаніў Аляксандр Куцікаў, бас-гітарыст “Машины времени” і ўладальнік студыі “Сінтэз-рэкардз”. Нават мы знялі кліп у Маскве на песню пад назвай “Художник” з гэтага альбома. Дарэчы, там у галоўнай ролі здымалася тады яшчэ пачынаючая акторка Нэлі Уварава.


– Неаднойчы ты ўдзельнічаў у фестывалі гітарыстаў “Грыфаманія”. Тваё стаўленне да фестывалю зараз – наколькі ён актуальны на сённяшнем этапе? Наколькі табе было б цікава выступіць на будучых “Грыфаманіях”?


– Дзесяць год таму фестываль пачынаўся з маім непасрэдным удзелам, і мне заўсёды цікава ўдзельнічаць у ім. Я паважаю спадара Рашэтнікава, галоўнага арганізатара фестывалю, за яго вялікі ўнёсак у музычную культуру Беларусі, але фармат фестывалю пачынае здавацца архаічным, і яго трэба нейкім чынам змяняць і развіваць!


Сяржук Трухановіч з Юрыем Несцярэнкам на фестывалі “Грыфаманія-2006”.


– Ці скончыў ты працу над “Школай ігры на электрагітары С. Трухановіча”? Ці збіраешся выдаваць?


– Чым больш я працую над гэтай школай на працягу апошніх гадоў, тым больш інфармацыі і тэм у мяне з’яўляецца. Пакуль што я набіраю і аналізую матэрыял, непасрэдна выкарыстоўваю яго ў сваёй выкладчыцкай дзейнасці, калі рыхтую вучняў. Далей збіраюся рэдагаваць гэты матэрыял. Ну, а потым будзе бачна...


– Якія ў цябе зараз інструменты і абсталяванне?


– Гітара SAM GRAY зроблена вядомым беларускім майстрам С– маім сябрам Зміцерам Познышам, адмыслова РїР° маёй замове. Гітара мае сваю самастойную форму, але крыху нагадвае форму PRS С– адначасова GIBSON SG. Мае сучасны, РЅС– РЅР° што РЅРµ падобны РіСѓРє.  РќР° гітары маюцца РґРІР° хамбакера Р· адсячэннямі катушак. Даводзілі РјС‹ гэту гітару шмат гадоў – Р·Р° што Дзіму вялікі РґР·СЏРєСѓР№!

Гітара VOX WHITE SHADOW нязвыклай формы, белага колеру з двума хамбакерамі і флойдам. Гук у яе ў стылі року 80-х, што мне вельмі і вельмі падабаецца!

Таксама ёсць пару акустычных гітар: ZOLLER С– VELENCIA (Р· жалезнымі С– нейлонавымі струнамі). Абедзве СЏРЅС‹ маюць выраз для С–РіСЂС‹ РЅР° дальніх ладах С– п’еза-электроніку. РЇРЅС‹ РјРЅРµ вельмі дапамагаюць Сѓ студыйнай працы – РіСѓРє насычаны С– багаты.  

Комбік – MARSHALL JTM30, Англія, лампавы, з двума дынамікамі. Прыгожы чысты гук і “тлусты” рокерскі драйв.


– У тваёй уласнай дыскаграфіі ёсць два сольныя альбомы – “Кропка невяртання” і “Нараджэнне таямніцы”. Ці запісваецца новы матэрыял і калі плануецца новы рэліз?


– Працую над трэцім альбомам дастаткова даўно, ужо запісана пяць кампазіцый, якія пачынаю выконваць на інструментальных вечарынках GUITAR HEROES у клубе “Графіці”.


– Што зараз з “Крамай”? Якія падзеі адбываюцца апошнім часам?


– Па вялікім рахунку, зараз нічога глабальнага не адбываецца. Але калектыў застаецца нязменным – і гэта важна! Ігар Варашкевіч – вакал, Саша Ванькевіч – бас, Андрэй Філатаў – барабаны, Андрэй Лявончык – клавішныя, Сяргей Трухановіч – сола-гітара.

Усё нармальна, працуем у звычайным рэжыме, робім новы альбом, граем у клубах і канцэртных залах.


Сяржук Трухановіч падчас выступу з Мікалаем Аруцюнавым на фестывалі “Блюз жыве ў Мінску”, 2007 год.


– Што плануецца ў бліжэйшым будучым?


– Ёсць такая народная мудрасць – хочаш павесяліць Бога, раскажы СЏРјСѓ РїСЂР° свае планы! РќСѓ, Р° калі без жартаў, то зразумела, нешта плануецца, ёсць канцэртны расклад Р· рознымі выканаўцамі РЅР° 3–5 месяцаў наперад.  Р’ажным момантам Сѓ сваёй кар’еры лічу пачатак інструментальнага праекта Guitar Heroes, СЏРєС– праводзім Сѓ клубе “Графіці” раз РЅР° тры месяцы. Мэта мерапрыемства – пошук самастойных цікавых гітарыстаў СЃР° сваёй інструментальнай праграмай. РЈ далейшым плануем выйсці РЅР° канцэртныя залы.

Таксама ёсць планы злётаць у гэтым годзе на другі гастрольны тур па ЗША разам з Дзімам Даукшам (маім вялікім сябрам). У 2008 годзе мы абляцелі шэсць штатаў, дзе адыгралі дванаццаць канцэртаў.


– Прыемна, што беларускія музыкі запатрабаваны за акіянам. Таму – удачы ўва ўсіх творчых справах!


Гутарыў Юры Несцярэнка.

Фота з асабістага архіву аўтара.

© сайт "Родныя вобразы".

інтэрв'юер Юры Несьцярэнка

Дадаў PL 13.03.2010
 
  
Akavita