РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бялільня
У фальварках - комплекс збудаванняў для адбельвання палатна. На Беларусi вядомы з 17 ст. Напр., у маёнтку Бранчыцы (Салiгорскi р-н) у 1682 Б. ўключала пляцоўку, дзе рассцiлалi палатно для адбельвання, i збудаванне 3-камернай планiроўкi з “валкоўняй” (тут на спецыяльных валках гладзiлi адбеленае палатно) i жылым пакоем майстра-бялiльшчыка з каморай абапал сянец.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.