УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
...
213
|
|
Абарог
– лёгкае збудаванне для захоўвання сена. Уяўляе сабой рухомую на чатырох слупах стрэшку, пакрытую саломай або дранкай. Зрэдку абарог знізу абгароджвалі. Бытаваў на Беларусі здаўна. Быў найбольш пашыраны ў Віцебскай і Брэсцкай абл.
Прачытаць
|
Абвара
– раствор (баўтуха) для загартоўвання распаленага да чырвані ў ганчарнай печы глінянага посуду. Рабілі ў выглядзе рэдкай рошчыны з жытняй ці пшанічнай мукі на вадзе, часта з дабаўленнем бурачнага ці капуснага расолу, дамешкам ільняной ці канаплянай трасты, тоўчанага драўнянага вугалю, сажы. У XIX – пач. XX ст. ўжывалася галоўным чынам вясковымі ганчарамі Паўн. і Цэнтр. Беларусі.
Прачытаць
|
Абечак
– лубяны абадок у рэшаце, сіце.
Прачытаць
|
|
Абівалка
– ачышчанае бервяно на чатырох ножках для абівання збожжа. Для абівання снапоў выкарыстоўвалі яшчэ абівалку-рашотку, якая складалася з доўгіх брускоў. Пярэдняя яе частка ставілася на ножкі. Для абівання жыта, ільну і іншых культур выкарыстоўвалі козлы, калоду, барану і інш.
Прачытаць
|
Абіянік
– лодка, выдзеўбаная з дубовага ствала, з набітымі дашчанымі бартамі. Грузападымальнасць 1,5 – 4,5 т. Мела паветку (з рагожы, палатна або скуры). У яе канструкцыі адлюстроўваўся пераход ад аднадрэвак да дашчаных лодак. Была распаўсюджана на Палессі, выйшла з ужытку ў пач. XX ст.
Прачытаць
|
|
Абкіданне
– від вышыўкі, што прызначаўся для ўмацавання краёў вырабаў, зрэзаў тканіны, скразных прасветаў у ажурным шыцці. Асаблівай разнастайнасцю спосабаў і дэкаратыўнымі якасцямі вылучаецца палескае абкіданне, якім аздаблялі наміткі, падолы кашуль, фартухоў, краі каўняроў і каўнерцаў.
Прачытаць
|
Аблава
– паляванне, пры якім месца, дзе знаходзіцца зверына, акружаюць, ачэпліваюць паляўнічыя і загоншчыкі. Вядома з даўніх часоў. У наш час аблава наладжваецца галоўным чынам на ваўкоў і дзікоў.
Прачытаць
|
|
|